Стаю цяпер перад Табою

Стаю цяпер перад Табою:
Ёсць Ты і я, тут толькі мы.
Хацеў сустрэцца Ты са мною -
Перад Табой я, Цар Хвалы!

Што прынясла сюды з сабою?
Усмешку, просьбы, шкадаванні,
Удзячнасць, што ад сэрца льецца,
Любоў, у глыбіні схаваную..

Але Твой позірк пранікае
Далей, чым бачаць людзі,
Знаходзіць у душы схаванае,
На свет яго выводзіць..

Што там? – І клопаты, й турботы,
Мае ўсе хваляванні,
Пралітыя ў самоце слёзы,
Я, трошкі надламаная..

А Ты ўзіраешся з любоўю,
Сабой умацоўваеш мяне,
Адорваеш душу спакоем,
Забраўшы слёзы й боль Сабе.

Чым я магу Табе аддзячыць?
Што для Цябе магу зрабіць?
“Любі мяне, - чую ў адказ я, -
Сябе і бліжняга любі!”
15.03.2014


Рецензии