Жыццё бывае рознае

Жыццё бывае рознае:
То смешнае,кур'ёзнае,
А то такія кіне штукі-
Забудзеш матчыны навукі.
Гуляй сабе і не спыняйся,
Пра ўсё на свеце забывайся.
І я настолькі загуляўся,
Як быццам у гразі качаўся.
Схуднеў,змарнеў,знясіліўся,
Героем стаць высільваўся.
А ў галаве адны пустоты.
Сяброў было,як той лістоты.
А як я стаў банкротам-
Смяюцца з мяне ўпотай.
Вучыла мяне ж маці,
Дабро як распазнаці.
Сам будзеш ты талковым,
І станеш уплывовым,
Сумленным,працавітым,
Не алкашом "падбітым",
То і жыццё складзецца,
І ажывіцца сэрца.
Ну а тваё вяселле,
Як тое пустазелле:
Цвіло і красавалася-
Ды і з нічым засталася.
Жыццё-штука сур'ёзная!
Канешна,яно рознае,
Усё ў ім страчаецца,
Ды не ўсё збываецца.
Яго вы змоладу цаніце,
Каб жыць заўсёды ў дабрабыце!


Рецензии