У тралейбусе

У тралейбус села ранкам
З цяжарам узнялася.
Бо паляцела носам з ганку,
Ледзве даплялася.

Стала збоку, каля ног
Торбу паставіла і стаю я ціха
Хтосці штурхае ў бок
Як на тое ліха.

Гэта кантралер паўзе
Правяраць квіточки,
Нагі  паставіць німа дзе,
А яна, як бочка.

Хтосьці ногі адтаптаў
Тыцнуў у бачыну,
Па інэрцыіі садраў
Шапку з галавы дзяўчыны.

Да прыпынку пад,язджаўшы
Тралейбус супыніўся,
Увесь люд,  што тут стаяў
Кулем пакаціўся.

Бачылі б Вы людзі добрыя,
Што тут адбылося
Рукі, ногі, шапкі, торбы-
Усе пераплялося.

Кантралер на ўсіх раве
«Квіткі пакажыце».
І па ўсіх паўзе, паўзе
І кажа «Не крычыце»

Гузікаў ніводнага няма
І шапка на патыліцы,
Шалік боўтаецца ззаду
А холодна на вулицы.

Але ж трэба выпаўзаць
З гэтае мешаніны.
Зразумела, што сказаць,
Ездзіць лепей на машыне.
               
25.01.2013г


Рецензии