Са мной

Не забыць дзень, калі не са мной ты.
Смута і жах паляць у душы.
Згубіла я свой пакой аднойчы.
І не магу ўсе знайсці.

Боль у грудзі не дае спакою.
Больш не магу глыбока ўздыхнуць.
Не раздзяляй маёй душы са сваёю.
Бо, як я тады буду жыць?

Зачыні дзвер,адчыні сваю душу.
Ты назаўжды разам са мной.
Турботы пакінь і няхай я прымушу,
Зараз застацца з табой.

Я бачу зноў твой халодны погляд.
Як вытрымаць мне гэты боль?
Труціш мяне не трымаючы яду.
Вось,што такое любоў.

Згубіла я ўсе свае пачуцці.
Адна пустата толькі ўнутры.
Вольны вецер ва мне зноў блудзіць.
Пакідая мінулае ў душы.

Сэрца мае толькі к табе рвецца.
Моцна малю, не адхіляй!
Я так хачу прытуліцца да месца,
Дзе мы з табой знойдзем рай.



Рецензии