Мне патрэбен сапра дны шэдэ р!

Мне патрэбен сапраўдны шэдэўр!
Стварыць нешта, каб людзі крычалі.
Але нехта іншы ўжо падаспеў,
Яму ў падзяку людзі кветкі кідалі.

Але дасканаласці няма мяжы,
І калі ў грудзях сэрцы б’юцца,
Навокал палаюць маланкі-нажы,
Тады да справы рукі імкнуцца!

Напішу я аднойцы шэдэўр
Ў выглядзе верша простага.
Убачу, як, прачытаўшы, запеў
Ты ў голас ад сэнса моцнага!

Як пойдзеш дзяліцца з сябрамі,
Раіць ім, асэнсаваць гэты верш.
Аб гэтым доўгімі мару гадамі…
І а каханні я мару не менш!

Чакайце… а навошта, каб людзі крычалі,
Навошта лезць у такі вялікі раздел?
Разумею: галоўнае, каб вочы бачылі,
Каханыя вочы, як я тут весела пеў!

Мне патрэбен сапраўдны шэдэўр!
Стварыць нешта, каб жыццё панурае
Да самай смерці птушак чула спеў.
А слава тая няхай іншым прыдуманая!

© #ilar 2016


Рецензии