Торт

Тры яйкі, цукру вось стакан, стакан смятаны.
Торт атрымаецца нетанны.
Стакана два мукі яшчэ патрэбна,
Ды трошкі соды, загасіць напэўна.
Дабротненька змяшай ды на две часткі
Дзялі-ка гэта цеста калі ласка.
У адну какавы поўненькую лыжку,
У дргую частку можна меду крышку.
Пакуль каржы пякуцца, есць работа
Сгушчонку са смятанай біць да поту.
Сціраем пот с патыліцы, мо хопіць.
Глянь, што каржы ў духоўцы робяць.
У гэтай справе дрэнна разявакам,
Бо можна атрымаць замест падзякі
Якое-небудзь слова не па сэрцу.
Хутчэй жа зачыні духоўкі дзверцу!
Ды на гадзіннік паглядай часцей,
Бо хутка сустракаць гасцей.
Каржы дастань, астынуць хай на волі.
Чаго раззявіў рот, нібы ніколі
Не бачыў, як пячэцца цеста?
Мо корж астыў? Кладзі яго на месца.
Удоль бяры старана рэж на долі.
Як быццам нож ты не трымаў ніколі?
Ну вось, напэўна рэзаў паўгадзіны.
Што рэзаў, што не рэзаў, сэнс адзіны.
Ну добра, пляхай крэмам, не хвалюйся.
Не бойся, я сама ужо баюся.
Здаецца, адбылося нават штосці.
Ой, бацюхны, ужо на парозе госці.


Рецензии
За торт я быу на все гатовы.
Спазнiуся... З'елi торт без Вовы.
Вiтаю.
Цудоуны верш.

Владимир Шиманович 2   20.08.2016 06:41     Заявить о нарушении
Спасибо,Володя)))

Алла Пузиновская   24.08.2016 18:24   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.