Гомелю

І зноў ты сустракаеш цішынёй,
Раняшнім паветрам абдзімаеш твар.
Імглістай раніцы малочнай цеплынёй
У водгуках маіх дзіцячых мар.

Мяне прытуліш  шчыра да грудзей,
Прымаючы, нібы матуля ў абдымкі.
А я вітаюся з табой цераз людзей
З усмешкай у сэрцы пакідаю фотаздымкі

Ласкава сонейка праменем дакране,
А я на ровары па вуліцах знаёмых.
Ты назаўсёды застанешся для мяне
Утульным домам.


Рецензии