Куды вядзе

Сярод жыццёвых, простых iсцiн
Шукаю колькi год адказ:
Дзе для краiны нашай выйсце,
I што, сябры, чакае нас?

Куды вядзе дарога наша?
Цi можна гэты шлях змянiць?
Калi, як хутка, знiкне сажа?
Даколi бруднымi хадзiць?

Вылазяць думкi з-пад алоўка,
Папера - сведка i суддзя.
Салодка нам пяе салоўка,
Але не робiць адкрыцця.

Ня слухаю, што ён пяе там
З часоў пра казку "папiццот".
Складана ўсiм, але паэтам
Хапае грошай цот у цот.

15.04.2016
Аstravets


Рецензии

Прывітанне, Сяргей! Адзначу, што "Астравецкія" вершы (як і іншыя) ты напісаў файна.
Толькі ў гэтым вершы мяне збянтэжыла слова "даколі". Памятаю, у школе нас вучылі,
што яно пішацца паасобна і другая частка пачынаецца з вялікай літары: Да Колі.
Але, з улікам апошніх змяненняў у беларускай мове, магчыма, ты напісаў правільна.
Ня ведаю, бо тых змяненняў не чытаў.

А вось у слове "дакуль", літараспалучэнне "да" з другой часткай слова можна пісаць
як разам, так і паасобна. Як хто ўздумае!
Напрыклад:

Якая справа нам да куль,
Што свішчуць ў вышыні.
Мы заляглі. Але дакуль
Ляжаць на вышыні?

Творчага натхнення, Сяргей!
З усмешкай

Леонтий Обринский   24.04.2016 22:38     Заявить о нарушении
Люблю цябе, Лявон)))

Махнач Сергей Юрьевсын   25.04.2016 21:38   Заявить о нарушении