Неспатканай

Дзе стрэну цябе, невядома…
Ці ёсць ты ўвогуле дзе,
З якою так ноччу цудоўна
Чакаць надыходзячы дзень?

І моўчкі, заплюшчыўшы вочы,
Углядацца ў сівы небасхіл,
Пакуль у іх прамень не заскочыць
З тваёй сарамлівай шчакі.

Няўжо я такі старамодны,
Што промні збіраю ў начы?
Ды хочацца толькі  ўпотай
Па подыху вусны знайсці.


Рецензии