Берега моей Зельвянки на бел
Берагі маёй Зяльвянкі -
Два зялёных ручнікі,
Ткалі вас з ніцей вяснянкі
Кожны год сакавікі.
Размалёўвалі аснову
Красавік і май штогод.
Лета кветачкай барвовай -
Аздабляла хараство.
Не забыць мне касавіцаў!
Водар скошанай травы,
Як напой, што не напіцца,
З сокаў зёлак, крапівы...
А ў куп'і хавалі гнёзды
Птушкі - кнігаўка кулік...
І крыляў над імі ўзнёсла
Бусел, нібы маладзік.
І стажкі, стажкі, капіцы...
Мятлік, люцік, кураслеп -
Высцілалі палавіцы
Да шляхоў у дзіўны свет.
Мы шукаем успамінам
Той прыстанак берагоў,
Дзе свой след калісь пакінуў
Той, хто тут калісь ішоў.
На фото река Зельвянка впадает в Неман.
Свидетельство о публикации №116041406465