Красавiк

Спяць бярозы на схіле ля сіняй ракі,
Птушкі ў небе імчаць, каб ад ветра ўцячы.
Край блакітных бароў, ты заўсёды такі,
Водны цень, красавік, далячынь.

І люстэрка схапіла кавалак вясны
Ў капыце, што кінуў на поплаве дзік
І скідае марозаў ды льдоў кайданы
Водны цень, далячынь, красавік.

Ноччу льецца паўсюль тонкі казачны звон,
Адпускаючы цёплы і радасны дзень.
Расквітае, пяе і знікае, як сон,
Красавік, далячынь, водны цень.

Пляск вады не турбуе густы вербалоз,
Кветкі кроплямі блішчаць пад сціплым святлом,
Красавік ў чорных плямах празрыстых бяроз
Ў ракі заглядаецца шкло.


Рецензии
Вельмi прыгожа!

Владимир Потаповский   17.04.2016 05:16     Заявить о нарушении
Исток жизни

Виктор Шлапаков   17.04.2016 09:15   Заявить о нарушении
Дзякуй за разуменне!

Еще Здесь   20.04.2016 11:20   Заявить о нарушении
Дай тебе Бог

Спортивный патриарх Руси

Виктор Шлапаков   20.04.2016 23:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.