Мой унук малюе прыгожа...

Мой унук малюе прыгожа,
Я зайздрошчу яго руцэ.
Ён малюе з каханнем і гожа
Сіняву ў вeснавой рацэ.

Ён малюе кветкавы водар,
Звон ракітавы над вадой.
Разумею, што ён валодае
Сваім сэрцам, сваёю душой.

10 красавіка 2016


Рецензии
Вы напісалі гэты верш у мой дзень нараджэння. Верш добры, шчыры, але я прапаную Вам зрабіць невялічкія праўкі. Так будзе значна лепей.

Ён малюе кветкавы водар
Шум ракітавы над Ушой.
Разумею, што ён валодае
Сваім сэрцам, сваёй душой.

Валерий Познякевич   15.08.2017 22:22     Заявить о нарушении
Дзякую.

Галя Хейлик   19.08.2017 15:54   Заявить о нарушении