Возера Нарач

Магічным апалам блішчыш ты
Сярод нарачанскай зямлі.
У люстэрка вадзіцы празрыстай
Глядзяцца лясы і палі.

Тут сонца купаецца зранку,
Палошчуцца ў хвалях вятры,
Світанкам, пад песню заранкі,
Натольваюць смагу вяпры.

Вясной лебядзіныя пары
Плывуць, нібы ветразі мар,
А восенню чорныя хмары,
Касмаціць вятрыска-вядзьмар.

Ахвяру высочвае пэўна,
А вусы паўзуць, як вужы.
Гучаць пералівам напеўна
Будынкаў сівых капяжы.

Цячэ мёдам лекавым водар
Па вуснах чароту і траў
І спіцца з такой асалодай,
Як быццам ніколі не спаў.


Рецензии