Зраб дудку з чарнаклёна...

Зрабі дудку з чарнаклёна,
Тры адтуліны на ёй,
Ад дзяцінства падаконьня,
Заіграй з душы сваёй.

Зрабі дудку з чарнаклёна,
Ці з набрыняўшай лазы,
Адсылай па навакольлю,
Думак поўные вазы.

Вясна ўжо не за гарамі,
Люд стаміўся ад зімы,
Тваёй дудкі ўсё чакае:
Дудкі й міра на зямлі.
-27.03.16.


Рецензии
дзякуй вам ,паважаны,за вершы на беларускай мове!рады спаткаць!жыве беларусь!

Владимир Гайдук   17.04.2016 11:39     Заявить о нарушении
Й Вам шчырае дзякуй за ўвагу да мовы! Хай жыве Беларусь!

Михаил Кортелёв   17.04.2016 11:55   Заявить о нарушении