Прысвячэнне

паводле вершаў гішпанкі Анхелы Эспіносы


Ну калі ты мяне праклянеш?
За ўсё тое, што зроблена разам,
Не насуперак кволым абразам,
А ў імкненні да велічных веж.
Усхвалі старажытны абрад,
І мой строй, што на сэрцы адбіты
Стракаткою шыпшынай, нібыта
Ў паўднёвай Гішпаніі сад.
А то як па каменнях ісці,
І трываць, быццам млын дон Кіхота?
Небяспечная ў хлопца работа –
Жыць з павагай да родных мясьцін.
И ўсё ж незалежна ад нас
Наш струмень дабрыні зіхаціцца -
Так сілкуйся з вясновай крыніцы,
Мая панна, што трапіла ў час.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →