Мая Беларусь

Праз гады і стагоддзі ляціць белы бусел,
У блакіце нябёсаў кружыць над палямі,
Над краінай, якую завуць Беларуссю.
Ахіная прасторы крыламі.

                Мая Белая Русь –
                Мая ціхая песня,
                Перажытыя болі
                Ліхалеццяў і войнаў.
                Мая Белая Русь –
                Мая мірная песня,
                А турбот і праблем ёй даволі.

У люстэрках азёр васільковае неба
І плывуць па ім ветразі белых аблокаў.
Лёгкім водарам траў ранкам дыхае глеба,
Абуджае празрыстасць вытокаў.

Векавечныя дрэвы рэліктавай пушчы,               
Некранутасць дуброў і спрадвечнасць прыроды,
Белавежскія зубры і дзіўныя птушкі –
Шчырасць сэрцаў яднае народы.

фото: Белый аист летит... фотограф: Борис Поземин
 
© Copyright: Алла Даниленко, 2016
http://www.stihi.ru/2016/04/05/5046
#alla_danilenko_poetry #алладаниленко #Алла_Даниленко  #Алла_Даниленко_Брест  #alla_danilenko_brest #versus #poetry #стихи #поэзия #брест #любовь #brest #БрестCity #love #июнь #МойБрест #брест1000лет #brest1000 #1000brest #Тысячелетие_Бреста #Millennium_Brest #Люблю_Брест #жизнь #gov.by #Belarus #Беларусь

http://stihi.ru/2020/05/28/5652


Рецензии