З книги Вялеса, пераклады

З кнігі Вялеса (Пераклады)
                ПРАСЛАЎЛЕННЕ ВЯЛІКАГА ТРЫГЛАВА

            “І вось пачніце:
Найперш – галаву прад Трыглавам схіліце!” –
Так мы пачыналі,
вялікую славу Яму спявалі,
Сварога – Дзеда Багоў усхвалялі,
які нас чакае.
              Сварог – Божскаму Роду начатак
і Роду ўсякаму – вечная студня,
якая сцякае летам ад Крыні нябеснай,
і ў зіму ж ніколі ж не замярзае,
і жывіць тою валою п’юшчых!
                Жывіліся й мы да скону,
не адыйшлі пакуль да Сварога,
да райскіх гаёў і шчасных лугоў!
                І Грамавержцу – Богу Пяруну,
Богу бітвы і барацьбы,
гаварылі:
“Ты, што ажыўляеш яўленае,
не пераставай круціць Калаўрота!”
                Ты, хто вёў нас сцязёю правай
да бітвы і трызны вялікай!”
                О тыя, што ўпалі  на полі брані,
тыя, якія яшчэ ідуць,
жывіце вы вечна ў раці Пярунавай!
                І Свентавіту ўздымалі славу,
бо Госпадам Правы і Явы паўстаў Ён!
Яму хваласпевы спяваем,
Свентавіт жа – гэта Святло.
Бачылі мы праз Яго Белы Свет.
               Глядзіце – Ява існуе!
Ён нас зберагае ад Навы!
Яго хваласпевамі славім!
               Мы танцавалі – Яго апявалі
і дазываліся Госпада нашага,
бо Бог той Зямлю разам з сонцам насіў,
і зоры трымаў,
і Свет мацаваў.
                Слаўце вялікага Свентавіта:
 “Богу нашаму слава!”
Журыцеся ж нашым сэрцам –
бо гэтым маглі мы адпрэчыцца
ад злога нашага дзеяння,
і прыцяклі да дабра.
Няхай абдымаюцца Божыя Дзеці!
                І гаварыце:
“Усё створанае не ўваходзіць
у розум раздраны!”
              Адчуйце гэта, бо толькі гэтае ўмееце,
таму што тайна тая Вялікая ёсць,
што Сварог і Пярун —
у той жа час і Свентавіт.
Гэтыя двое ахопліваюць нябёсы,
змагаюцца тут Чарнабог з Белабогам
і Сваргу падтрымліваюць,
каб не быў звергнуты Бог Свентавіт.
За тымі двума – Вялес, Хорс і Стрыбог.
             Затым – Вышань, Леля і Леціца.
Затым – Радагошч, Крышань і Каляда,
кожны ледзь не Ўсеўладарны.
              Услед ідуць Сіва, Яр і Дажбог.
А вось Белаяр, Ладо, гэтак жа і Купала,
і Сеніч, і Жыціч, і Веніч,
і Зерніч, Аўсеніч, і Просіч,
і Студзіч, і Лёдзіч, і Люціч.
            За імі следам Птушыч, Зверыч і Міліч,
Дожджыч, Плодзіч і Ягадзіч,
Пчоліч, Трэсціч і Клёніч,
Азёрыч, Ветрыч, Саломіч,
і Грыбіч, і Ловіч, Бяседзіч,
і Снежыч, і Странніч, і Свендзіч,
Радзіч, Свіеціч,  Каровіч,
і Красіч, і Травіч, і Сцебліч.
               За імі ёсць –
Радзіч, Масленіч, Жывіч,
Ведзіч, Лствіч, Квеціч,
Водзіч, Зорыч, Громіч,
Земіч, Ліпіч і Рыбіч,
Бярозіч, Зяленіч і Горыч,
Страдзіч, Спасіч і Лістверзіч,
І Мысліч, і Госціч, і Раціч,
Стрыніч і Чур-Родзіч,
і тут Семаргл-Агнябог –
Ён чысты і ярасны, хутканароджаны.
             І ёсць гэта – Трыглавы Ўсеагульныя.
             І вось ідзеш ты,
журбу адкінуўшы,
і адчыняеш Браму,
і ўваходзіш сюды –
у гэты прыгожы Ірый,
дзе Ра-рака працякае,
што размяжоўвае Нябесную Сваргу і Яву.
               І Чыслабог нашыя дні тут падлічвае,
Ён гаворыць свае чыслы Багам:
Быць Дню Сварога, ці быць Ночы,
ці час спаць.
Паколькі Ён – яўскі,
То сам Ён у Божым Дні.
У ночы ж нікога няма,
Адно – Бог Дід-Дуб-Сноп наш.
                Слаўся, Пяруне – Бог Агнякудлы!
Ты пасылаеш стрэлы на ворагаў,
верных вядзеш Пуцявінай Правай.
Ты ж воінам – гонар і суд,
Усёправедны Ты – золатарунны і літасцівы!
                Як памрэш.
Адыйдзеш да ніваў Сварогавых,
І слова займееш там Перуніцы:
“І ніхто іншы – то рускі воін,
зусім не вараг ён, не грэк –
а славянскага слаўнага роду,
ён прыходзіць сюды, апяваючы,
Матухну вашу,
Сва Маці нашу,
на Твае лугі, магутны Сварожа!”
                І Сварог Нябесны прамовіць:
“Дык ступай жа, сын мой,
да красы той вечнай!
Там убачыш ты дзеда і бабу.
О! Як будзе ім радасна
раптам убачыць цябе ў весялосці!
Да гэтага дня яны слёзы лілі, —
цяпер жа могуць узрадавацца
аб жыцці тваім вечным
да сканчэння вякоў!
                Тую красу не адчулі яшчэ вы.
Ды паколькі вы ў войску Ясуні –
вы зусім не такія, як грэкі,
вы іншую маеце славу.
Вы дайшлі да нашага Ірыя,
тут цудныя ўбачылі кветы
і дрэвы, таксама – лугі.
                Вы павінны звіваць тут снапы,
працаваць для Жніва на нябесных нівах,
і ячмень палоць, і проса збіраць
у засекі Сварога Нябеснага.
Бо тое багацце іншае!
                Вы былі на зямлі
у праху,
у хваробах усе і ў пакутах –
сёння ж будуць мірныя дні”.
                Мы стаялі на месцы сваім
і з ворагам біліся мужна,
а калі ж мы са славаю палі,
то сюды адыйшлі, як і тыя.
                І вось Матухна-Сва б’е крыламі
абапал бакоў сваіх,
быццам бы ахопленая агнём,
уся зіхаціць святлом.
І ўсё пер’е Яе – найпрыгожшае:
чырвонае, сіняе ды бурнастае,
жоўтае ды сярэбранае,
залатое і белае.
                І гэтак жа ззяе, як Сонца-Цар,
лётае па солнапуццю,
і гэтак жа зіхаціць седзьмыя красой,
запаведанай ад Багоў.
                І Пярун, угледзеўшы Яе,
узгрыміць грамамі ў тым небе ясным.
І вось гэта – нашае шчасце.
І мы павінны прыкласці ўсю моц,
каб убачыць,
як адсякаюць
наша старое жыццё ад новага –
гэтак жа, як рассякаюць
дровы ў дамах агнішчанскіх.
                І Матухна Слава
крыламі б’е.
Ідзём мы пад нашы сцягі,
І гэта — сцягі Ясуні!

                РОДАВІЧЫ
        П р а в я ш  ч а н н е
1. Вось дзіўная Птушка да нас прыляцела
І села на дрэва, чароўна спяваць пачала.
І пер’е Яе зіхаціць нетутэйшым святлом,
Нібы дыяменты, красуецца водсвет вясёлкі,
І цемра начная разбеглася – светла, як днём,
І песні спяваюцца Птушкай пра бітвы
З чужынцамі і пра міжусобныя бойкі.

2. Успомнім пра тое, як з ворагам біліся нашы бацькі,
     Якія з нябёсаў лазурных і сёння глядзяць на зямлю,
     І гэтак па-добраму хораша нам усміхаюцца.
І мы на зямлі не адны ў белым свеце, —
Бо душамі з неба бацькі нашы свецяць.
І мыслілі пра дапамогу Пяруна, і ўбачылі мы,
Як скача нябёсамі Вершнік на Белым Кані.
І  меч уздымае да сёмых нябёс Ён,
І  хмары сячэ, і грамамі грыміць –
І  льецца Жывая Вада на нас з неба высокага.
Ваду мы сасмаглымі вуснамі п’ём,
Бо ўсё, што ні дорыць Сварог Агнядышны,
Заўсёды жыццём да нас вечным цячэ.
Напоі цалюшчыя п’ём мы і прагнем яшчэ,
Пітво не здакучыць ніколі такое,
Бо гэта крыніца жыцця незямнога,
Ад Бога нябесны выток на зямлі.

3. Карова Земун тут у сіняе поле пайшла,
 І зорныя травы скубла, і даваць пачала Малако.
 Пацякло Малако па прадонню нябёсаў –
 І зорна заззяла ў начы.
 Глядзім мы, яка свеціцца нам Малако –
 І гэта – Шлях Правы,
 Па іншых шляхах мы ісці не павінны.

4. Пачуй, нашчадак, песню Славы!
Трымай у сэрцы сваім Русь,
Якая ёсць, была і вечна будзе
Зямлёю нашай.

5. І наш абавязак – яе бараніць ад чужынцаў:
І мы паміралі за Русь, за зямлю, як дзень памірае без Сонца.
І неба цямнела. І вечар прыходзіў. І ён паміраў.
І ноч наставала. А ўцемрыве крочыў па Сварзе Вялес,
Ступаючы па Малаку Нябёс, ішоў у свае палацы,
Да зоркі Седавы, да Брамы – і там мы чакалі,
Каб песні спяваць і Вялеса ўслаўляць на вякі,
І Храм славасловіць Яго, што ззяе агнямі шматлікімі:
Так стаялі прад Госпадам мы, быццам чыстыя агнцы.

6. Вялес навучаў праайцоў нашых землі араць,
І злакамі іх засяваць, і зжынаць, і снапы завіваць на жнітве,
І ставіць той сноп у жытло, і ўшаноўваць Яго, як Айца Божага:
Айцом нашым, а Матухнай – Славу.
І таму мы павінны ў агонь кідаць зёлкі
І Вялеса гукаць, і Матухну Славу клікаць.
Бо яны навучалі ўшаноўваць вас нашых Багоў,
І за руку вадзілі, нібы немаўлят, Пуцявінай Правай.

7. Вось так мы ішлі. І ніколі не былі нахлебнікамі,
А былі славянамі – русамі,
І таму – сутнасць славяне.

               Ч А С Ы     Б У С А
Б у с а в а    п р а в я ш ч а н н е
1. Дарма забываем мы доблесць мінулых часоў,
А самі ідзём невядома куды.
І гэтак назад аглядаемся мы і гаворым,
Нібыта стыдаемся распазнаваць
Свет Явы, і Навы, і Правы, —
І быццам бы сорамна нам два бакі
Быцця свайго ведаць і мудрасцю разумець.

2. Дажбогам стваралася той Яйцо,
Што ззяе святлом непагасным….
     …………………………………….
     ……………………………………….
     ……………………………………….


Рецензии