Ты прыйдзi да мяне напрадвеснi...

Ты прыйдзі да мяне напрадвесні,
Маё сэрца сабе забяры,
Як пра гэта гаворыцца ў песні,
Што я пела ў маленстве сястры…

І цяпер я сяджу на страсе –
Толькі слёзы цякуць па шчацэ –
І я мару ў нейкай смузе
Праспяваць колісь песню дачцэ.

Гэта песня плыве па зямлі,
У ёй пяецца, як ў вечнай знямозе
Мае думкі па небе плылі,
Але сэрца схавана ў бярлозе…

Вось я ноччу плыву па рацэ
І натхнення шукаю на лодцы –
Усё ў тумане, нібы ў малацэ,
І я рада ўдалай знаходцы.

Мы сустрэнемся зноў на мяжы
Ці здаровага сэнсу, ці поля…
Ты пра песню хоць слова скажы -
У ёй мая ўся нялёгкая доля…


Рецензии
Вельмi добрыя,вы пiшiте "не вершы".Спадабалась ваша споведзь...Усяго найлепшага,Вам!

Зубрицкий Андрей   04.10.2016 10:01     Заявить о нарушении
Вялiкi дзякуй!)
Вам таксама))

Арима Антарес   04.10.2016 18:55   Заявить о нарушении