Апошнi подых

29 сакавiка 2016г. не стала Нiла Гiлевiча - апошняга народнага паэта Беларусi

***

Усё нiбыта як заўчора,
Але скурчылася душа.
Радзiму захлiснула гора,
На сэрцы выпалiўшы шнар.

Жах гэтай страты неахоўнай
Адчуюць горад ды сяло.
Заўчора нас яднала мова,
А сёння мову адняло.

Пайшоў герой, якi салдатам
Ад злыдняў мову баранiў.
На бойку супраць новых катаў
Ужо не выйдзе дзядзька Нiл.

Вачам не веру – крыж яловы
Жалобiць моўчкi у галлi.
Апошнi подых роднай мовы
Зляцеў ад роднае зямлi.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.