У старонцы роднай я не зломкам...

У старонцы роднай я не зломкам
Гады зыйшоўшыя пражыў,
Дзе маладзік аб долі бомкаў,
А лес ёй казку зваражыў.

Дзе працавіты люд вясковы,
Жыў, як продак колісь жыў,
З сьвіньнёй, гусямі ды каровай,
Ды працай дзетачак расьціў.

А час адплыў зачаравана
І кветы зьніклі над жыцьцём,
Тады чачэрская цыганка,
Згадала, што далей было.

Згадала! Хай яно так будзе!
І я, не ўпарціўся таму,
Як і таму, што далей будзе,
Як і таму  -  што зноў прыму!
-23.03.16.


Рецензии