Згода

Калі прыйшлі б усе да згоды:
Дзяржавы, нацыі народы,
Спынілі сваркі, спрэчкі, войны ,
Адзін другому сталі роўны.

Тады ў сям’і братэрскай гэтай
З’ядналіся адною мэтай –
Пасеяць радасць на планеце,
Каб згода прыжылася ў свеце.

А працай творчай і свабоднай,
Што на карысць зямельцы роднай ,
Сваё жыццё зрабілі б казкай,
Жылі б у згоде, з Божай ласкай.

Няхай жа так яно і стане!
А на планеце мір настане,
Любоў і радасць запануе –
Ад згубы род людскі ратуе.

                Март 2016г.


Рецензии