Астравец
Сумны вечар.
Сакавiк.
Не думка ў галаве - iржавы цвiк:
"Я тут адзiн. Але чаму, навошта?"
Ахутвае, бы коўдра, цiшыня.
На чорным небе зорная гульня.
На сотнi год -
"Лiхтар, дарога... Пошта"
Няўжо маiм пакутам не канец?
Чаму я тут? Скажы мне, Астравец,
Чаму ўспрымаю адзiноту востра?
Сумневаў рэха чутна адусюль.
Нясу ў сабе сваiх пытанняў куль,
Масток шукаю, каб пакiнуць востраў.
18.03.2016
Свидетельство о публикации №116032000126