Складаны верш

Калі ўсё складана ў жыцці,
Калі апускаюцца рукі,
З сябрамі губляю кантакт,
Ня бачу сваіх берагоў,
Мне хочацца моўчкі сысці,
Забраўшы фальшывыя гукі,
Няпростых адносін бардак
І мех непамерных даўгоў.

Згубіўшы блакітны вагон,
Ізноў наступіўшы на граблі,
Вакол пазіраю ваўком
І выйсця ня бачу нідзе.
Мне хочацца скласці з майго
Складанага стану караблік,
З апошняй вясны раўчуком
Адправіцца ўніз па вадзе.

12.03.2016


Рецензии