Да цябе

Дзіўныя рэчы.
Ды — недарэчы.
Ўсё адбалела —
ўсё, акрамя
макавай дробкі —
сэрца трапеча,
ледзьве пачуе
"тое ж" імя.

Хоць і сцішаю:
"Кінь калаціцца!
Мала гаротаў?
Помніш урок?", —
па-над даверам,
збітым у "ніцма",
боль-верабейка
бьецца ў рабро.

Скача — і зноўку... 
(глупая, што ты?)
востраю дзюбай
думкі дзяўбе.
Кожнае слоўка
мучыць пяшчотай —
той жа, "галуба",
той — да цябе...

9/03/16

-----------------------------------------------

Люблю. Цябе. Негледзячы ні на што. Да апошняга дыхання. І апасля.

6 сакавіка 2017


Рецензии
Хаця й сумна-балюча, ды так прыгожа, за душу бярэ! Боль-верабейка...цудоўны вобраз!

Клавдия Семеновна   12.03.2016 23:06     Заявить о нарушении
Дзякую, Клаўдзія Сямёнаўна! Хоць імкнуся пісаць пазітыўныя рэчы, не-не дый здараюцца і такія. Мару звесці іх да нуля.))

І Вам жадаю, каб вершы нараджаліся светлымі і аптымістычнымі— каб такой і будучыня была, бо слова наша ўплывае на нас.))

Радасці Вам, даражэнькая!

Лаззаро   14.03.2016 09:07   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.