Канец гульнi

Вось і прыйшоў канец гульнi
Мара згарае ў агні,
Рэч Паспалітая разбіта,
I я стаю як у страшным сне,
Мы прайгралі ў вайне,
I знікла, крывёй уся заліта.
А, я жыву, просты спявак,
I адступіць скажы мне як?
Да яе прычапіўся неразумны,
Мая айчына родны дом,
Залітая ты была святлом
Як без цябе на сэрцы сумна,
Краіна ты мая родна,
Ворагам у палон аддадзена,
Хоць і змагаліся нашы жаўнеры смела.
I мая боль мая журба,
Хіліцца ў гора галава,
Што ж абараніць яе вы не змаглі ўмела.
Героі ў сечы палеглі,
Тыя часы ўжо прайшлі,
Але сэрца нібы разарвалі пікай,
Бывайце, што яшчэ сказаць
Адно засталося бедаваць,
Пра час, што была ты вялікай...


Рецензии