Надзея

Зноў так мала сноў...
Прачынацца зноў...
Плюнуў бы, але не змагу.
Зноў нас кіне ў жар
Гэтых дзён цяжар,
А затым нагоніць тугу.

Але не плач, не трэба слёз.
Я веру: зменіцца наш лёс,
Бо, дзе расколіна, калісьці прарве,
Таму надзея жыве.

Крок, за крокам крок.
Раніцы глыток
Вуснамі лаўлю, як і ўсе.
Зноў у горад К
Звыклы дзень сурка
Тых жа слоў набор прынясе.

Але не плач, не трэба слёз.
Я веру: зменіцца наш лёс:
Мо, нешта стрэльне ў чыёйсьці там галаве,
Таму надзея жыве.

І няхай штогод
П’яны карагод
Абяцанкі сыпле гарой.
Братка, не сумуй!
Лепей намалюй
Сонейка над гэтай зямлёй!

Яно ж за нас! Не трэба слёз!
Глядзіш, і зменіцца наш лёс.
Пабольшыць тых, хто супраць плыні плыве,
Калі надзея жыве!
Бо, дзе расколіна, калісьці прарве,
Таму надзея жыве!

5.03.2016


Рецензии