Я скрау вясну

Я скраў вясну. Далей – што будзе!
Я зьвёз вясну цішком да мора.
Цяпер карайце мяне, людзі,
Вядзіце хоць да пракурора.

Памежнік рэчы трэс, халера,
І нават вынюхаў валізку…
Глядзеў сурова, без даверу,
Ды не знайшоў вясну ні блізка.

Вясна са мной ідзе ў абдымку
Уцяж Балтыйскага ўзбярэжжа,
Дзе сьпяць баркасы ў шызай дымцы,
І крыкі чаек сэрца рэжуць.

Вентспілс. 2 сакавіка 2016 г.


Рецензии
Дуже гарний вірш.
Тільки одне питання: чому Ви у Венспілсі, а не на Батьківщині?

Сергей Пикарось   08.03.2016 18:24     Заявить о нарушении