Родныя сцены

Сцены родныя ў  хаце
Пачарнелі,пааселі.
Калісць былі зухаваты,
Пабелкай яркаю блішчэлі.
А колькі гоману і смеху
Вы на вяку сваім пачулі.
Для бацькі мы былі ўцехай,
Любоўю вечнай для матулі.
Дзяцінства наша залатое
Нам нашы сцены апякалі,
Але рваліся мы на волю
Як бы вы нас не чаравалі.
Ды пабадзяўшыся па свету
Да родных сцен усё ж імкнешся,
Бо не забыць нам хату гэту,
Дзе бесклапотна ты смяешся!
Сцены родныя ў хаце,
Мы,як вы,ужо пастарэлі,
Але дух наш зухаваты,
Мы яшчэ не ўсё прапелі!


Рецензии