Сум па вясне

Зноў зіма сумуе па вясне,
Ахінаючы паветрам свежым.
А зямля яшчэ нібыта ў сне –
Каралева непрыступнай вежы.

Маразы не хочуць саступаць –
Закаваны моцна лёдам рэчкі.
Хочацца цяпло ім затрымаць.
А зіма вядзе з вясною спрэчкі.

Каралеву трэба вызваляць –
Абдымае цёплым промнем сонца
Мёрзлую зямлю, ёй хопіць спаць,
Бо зіме не панаваць бясконца.

 28. 02. 16


Рецензии