Ветрык хваляй сіняватай
З-за пагорка наляцеў,
Раскудлаціў дым над хатай
І сняжком зашалясцеў.
Натрусіў чысцюткай белі
На панурасць бурых траў,
Нібы мытыя пасцелі
Прасушыцца разаслаў.
Ды памчаўся скокам-бокам
Над платамі ўздоўж сяла.
І наўсцяж – як кінуць вокам-
Коўдра белая лягла.
Дзякую, Ірына! Ды снег жа ў нас цяпер колькі разоў "першым" бывае за зіму))). Вось перад самай вясной наляцеў, як той самы першы, на голую зямлю)))
І Вам цяпла, сонца і вясны !
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.