Безгаловыя зайцы

Паляўнічы быў заўзяты
Мікалайка-мой сусед.
Як нядзеля-то ён з хаты,
Завіхурыцца аж след.
Цэлы дзень яго дзесь носіць,
Потым горда так ідзе:
Упаляваў дзічыны досыць,
Жонцы зайца падае.
Жонка здзіўлена пытае:
-Галаву дзе заяц дзеў?-
Мікалай рукой махае:
-Мо сабака яе з'еў?!-
Паляўнічыя зайздросцяць:
-Малайчына,няма слоў,
Кожны раз зайцоў прыносіць.-
-Ды чамусьці без галоў?!-
-Твой сакрэт у чым,Мікола?-
Усміхаецца сусед:
-Не кажы жонцы ні слова-
Выручае мяне дзед.
У яго трусоў навалам,
Хопіць аж на ўсю зіму.
А каб жонка не пазнала,
Адсякаю галаву.
Такім чынам забіваю
Двух зайцоў адразу я:
Добра сам адпачываю,
Мясам корміцца сям'я.-
-Падзівіцца з цябе ёсць чым,
Усё зрабіў дзеля красы.
Якім будзеш паляўнічым,
Калі скончацца трусы?!-


Рецензии