Суседки

Сышліся неяк дзве суседкі.
На лаўцы селі,бы наседкі.
Вядуць няспешную гаворку
Пра ўраджай,пра нарыхтоўку...
-Во, далі гэты каларады!
І сам сабе будзеш не рады:
Пакуль жукоў тых памарнуеш,
То ледзь жывым сябе адчуеш.-
-Ну а з надвор'ем што зрабілі?!
У небе дзірак нарабілі,
Ну зразумець як можна гэта:
Зімой вясна,вясною лета?-
-То халады,а то спякота,
А то ліне-стаіць балота!-
-А пустазелле прэ сцяною!-
Махнуць на ўсё тое рукою,
Жывуць жа людзі без зямелькі,
Не хочуць траціць працы велькай.
Ды лета ўсё як прагайдачуць,
Як кепска жыць нам,потым плачуць.
Кавалкі просяць у дзяржавы.
-А мы ядзім свае ўсе стравы.
Гатуй і толькі не лянуйся,
Усім,што вырасціў,ласуйся!-
-Зямля аддзячыць за турботу.
Ну што ж,суседка,за работу!-
І дружна з лаўкі падняліся,
Па сваіх сотках разбрыліся.
Бо піць і есць хто добра хоча-
Хай меней языком лапоча!
Працуй,пакуль хапае сілы,
Усім тады ты будзеш мілы.


Рецензии