Расхваралася кабета

Расхваралася кабета,
Рукі,ногі так баляць,
Што аддала бы паўсвета,
Абы добра адчуваць.
Ды і сэрца прыхапіла,
Дыхаць цяжка,хоць ты плач.
Усё робіцца няміла,
Бо хвароба,як палач.
Ды цябе хто пашкадуе:
-Ат, да доктара пайсці-
Хай усё "праналізуе"
І падскажа,як вясці.-
Усе аналізы зрабіла,
Бача:дрэнныя яны.
Ды дакторка пахваліла:
-Усё добра,без маны.
Клімакс вам перашкаджае!-
А ў кабеты сталы век,
Яна праўнукаў ужо мае:
-Што ж ты кажаш,чалавек?-
Рукі,ногі падхапіла
І далей ад дактароў:
-Не даверыла б вам,міла,
Я лячыць нават кароў.-
Калі ўзяўся ты за справу-
Да канца сумленным будзь,
Выбірай жа ты па нраву
Прафесійны ў жыцці пуць!

 


Рецензии