Айчына

Я сваю Айчыну
Моцна палюбіў
Яшчэ ў гады тыя,
Калі малым быў.
Мне казала маці:
-Паглядзі,сыночак,
Як блакітнай зоркай
Свеціць васілёчак!
Пагуляці выйшла
Зграбная бяроза,
Пабялела ножка
Нібы ад мароза.
Чуй,спявае птушка
Ды заве кагосьці.
Дзяўбе дрэва дзяцел,
Запрашае ў госці.
Трактары грукочуць,
Поле засяваюць.
Аб жыцці шчаслівым
Дзяўчаты спяваюць.
А калісьці,хлопчык,
Людзі кепска жылі,
Наша з табой шчасце
Ў баі здабылі.
Вырасцеш-кім хочаш
Станеш ты,хлапчына:
Для цябе ўсе дзверы
Адкрыла Айчына!
Дык цані ты гэта,
Мілае дзіцяці,
Для Радзімы нашай
Не шкадуй жыцця ты!-
Словы маці тыя
Век я не забуду,
Мілую Айчыну
Моцна любіць буду!


Рецензии