Ручэй

Па вуліцах бяжыць ручэй.
Хоць горад наш-ручэй нічэй.
Стаяць дамы,ад смагі мруць-
А грошыкі вадой плывуць.
Вада бяжыць,бруіць вада-
А ад яе адна бяда:
Заліты сад і агарод,
Дамоў прайсці-шукаем брод.
Са шланга грады паліваў-
За гэта штраф я атрымаў.
А тут бяжыць цэлы ручэй:
-Віноўны хто?
         І штраф той чэй?!-
Дзе трэба-хай цячэ вада,
А горад наш міне бяда.


Рецензии