Будзь гаспадаром

Любім сала і каўбасы,
Шчэ й зялёны агурок,
Да смятанкі вельмі ласы,
З малака каб зняць вяршок!
Ды і яйка ў ахвоту,
Каб і курыцу стушыць...
Завіхаемся да поту,
Каб усё гэта спажыць.
Словам,усякія прысмакі
Спадабаюцца ўсім,
І ніхто неабыякі
Да таго,што п'ём,ядзім.
Толькі помнім слабавата,
Як усё гэта здабыць.
Едакоў у нас багата:
-Як усіх іх пракарміць?!-
Дасць усё для нас зямелька,
Толькі трэба працаваць,
Не лічыць заганай велькай
Хлеб у полі здабываць.
Людзі ведаць то павінны:
Каб багаты быў наш дом,
Каб мы мелі вітаміны-
Трэба быць ГАСПАДАРОМ!


Рецензии