Дзень, калі мы будзем побач, ноч, калі мы будзем разам – адрадзіць каханне спроба (чалавек кахае часам). Памыляецца часова, ці жыве пачуццем вечна – распазнаць беспамылкова немагчыма. Недарэчна планаваць каханне, толькі тая ноч, калі мы разам прыціскаемся, як долькі апельсінавыя, па-за межы простага пачуцця нас штурхае паступальна. І плывуць, як лодкі, грудзі па малой і цеснай спальнай. Як у вершах Пастэрнака: воск слязьмі, крыжамі рукі, ногі… Стогны, бы адзнака – эйфарыі гукі. Гукі! Чутна зверху, чутна знізу: мы плывём па акіяне. Падвяду пад вершам рысу: мы кахаем! Ёсць каханне!
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.