Злосны ананим

Якім жа злосным трэба быць,
Каб абурацца на ўвесь свет,
Даносы на ўсіх страчыць,
Ліць бруд суседзям неўпрыкмет.
Заганы, дзе якія ёсць,
Такі распіша,як па нотам,
Замаскіруе сваю злосць-
Знайдзі спрабуй яго ты потым.
Бо лоўка твар скрывае ён:
За чалавекам за другім
Хаваецца,як той шпіён,
Хоць подпіс ёсць-ён ананім.
Напіша так,што не прыдрацца,
Укажа прозвішча і дом.
Ну з кім ён хоча расквітацца?
Падлянку вымесціць на ком?
Як недахопы ты ўбачыў-
Вазьмі і раскажы ўсім,
І не хавай свой твар "сабачы",
Людзей нагамі не мясі.
Ад злосці мы толькі шалеем
І твар губляем спакваля.
Змагацца з ліхам той сумее,
Сваё не скрые хто імя.


Рецензии