Няхай вечна жыве агонь!

  Кожны год мы адзначаем вялікую дату, якая назаўжды застанецца ў сэрцы кожнага з нас. 9 Мая - гэта не проста свята, гэта адзін з вялікіх дзён, паважаны ва ўсіх краінах, якія пацярпелі ад нямецкіх захопнікаў. Дзень Перамогі - гэта свята, якое мае значэнне для кожнай сям'і і кожнага грамадзяніна. Складана знайсці чалавека, каго б ніякім чынам не кранула жудасная вайна. Яна забрала жыцці мільёнаў салдат і мірных грамадзян. Гэтую дату ніколі не выключаць з гісторыі і яна назаўжды застанецца ў календары, як найвялікшы пераможны дзень у барацьбе з фашыстамі.
  Заўсёды ў гэты дзень праходзіць вельмі прыгожае свята ў памяць аб Вялікай Перамозе. У гэтым годзе мне пашчасціла прыняць удзел у парадзе горада Мінска. Я танцавала ў спартыўным-моладзевым руху. Тады я атрымала неверагодныя эмоцыі, убачыла вельмі шмат ветэранаў і нашага прэзідэнта, каля мяне праязджала розная ваенная тэхніка. Гэты дзень быў поўны суму і спагады, бо колькі самаадданых байцоў аддалі жыццё ў барацьбе за перамогу! Я была ганарлівая за тое, што беларускі народ змагаўся з апошніх сіл, аддаваў ўсё дзеля перамогі сваёй роднай зямлі.
  З кожным годам ветэранаў застаецца ўсё менш і менш, а памяць аб вайне паступова губляе значэнне. Беларусы, азірніцеся! Усё, што вы бачыце вакол, гэта заслуга вялікіх байцоў. Чыстае неба над галавой, яснае сонца, наша беларуская прырода і мірнае жыццё вакол - гэта ўсё атрымалася адваяваць страшнымі пакутамі і пралітай крывёй. Кожны беларус прыняў удзел у вайне і кожны быў гатовы аддаць жыццё за Радзіму. Я ганаруся беларускім народам і шчыра цаню гэты вялікі подзвіг.
  Наш народ заўсёды абавязаны памятаць пра Вялікую Айчынную Вайну. Так давайце шанаваць цану Вялікай Перамогі і памятаць усіх тых, хто падарыў нам мірнае жыццё! Давайце будзем вечна захоўваць гэты вялікі дзень у памяці, як самую каштоўную пераможную дату ў гісторыі нашага народа!


Рецензии