Цудоуны край!

  Моя радзіма – гэта прыгожая беларусь. Яна мяне спарадзіла і выхавала. Гэта  і ёсць мой дом - мая любімая краіна. Мы жывем на гэтай чароунай зямлі і за штодзеннымі клопатамі не зауважаем яе прыгажосці. Вельмі часта мы пачынаем цаніць радзіму тады, калі знаходзімся далека ад  яе.  Але трэба шанаваць тое месца, дзе ты адчуваеш сябе так, як птушка у родным гняздзе.
  Нядаўна я ўбачыла адны выдатныя словы: “У сваім краі, як у раі”. Яны  паказваюць  усе самыя добрыя пачуцці да свайго роднага краю. Я люблю сваю краіну за яе самабытнасць, цудоуную прыроду, культуру, мяккасць фарбау. За тое, что магу жыць свабодна, без прыгнету і страху за свае жыцце.
  Беларусы характарызуюцца  імклівасцю і вялікай самааддачай.  У адрозненне ад іншых, наш народ зауседы ідзе да канца. Беларусы адрозніваюцца вельмі моцнай вытрымкай. Уласціва нашым людзям знаходлівасць, шчодрасць, зауседная гатоунасць прыйсці на дапамогу у бядзе. А галоуная рыса нашага народа – гасціннасць да добрых людей. 
  Мы -  багатыя людзі. Гэта складае не толькі наш гонар. У найпершай ступені  - гэта наш абавязак памятаць і берагчы. Культура беларускага народа  надзвычай багатая  і самабытная. Яна увасоблена у песняз, казках, прыказках, паданнях і легендах. Духоуны набытак нашага народа – гэта цудоуная і спеуная мова. Яна выказвае адметнасць  нашай краіны. Акрамя гэтага, я з  юнацтва  захапляюся прыгажосцю беларускай прыроды. Нашы лясы, азёры і чыстае блакітнае неба заўсёды зачароўвалі і захаплялі сваёй самабытнасцю, дзіўнай непаўторнасцю..
  Роднае месца – гэта там, где цябе любяць і чакаюць.  Я вельмі кахаю свой родны край, ганаруся гэтым.  Мне бы вельмі хацелася, каб наша беларуская культура жыла шмат стагоддзяу, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.


Рецензии