ш, ч, ц

Пяшчотай гучыць
Кавалак зямлі, на якім давялося жыць.
Трава шапаціць тым гукам,
Ды ў рамонцы пыльца між сабой гутарыць.
Памяркоўна,
Ледзь чутна,
Але ж з цеплынёй,
Якой сонечнае праменне гарыць.
Пачуеш той гук, калі цябе ўсё абрыдла,
Дый на душы сумна,
Але ж, чамусьці, боязна сябе згубіць.
Тлее гук дзесці ўнутры,
Як бярвенні на папялішчы,
ш ч ццц


Рецензии