Сябруку у Дзень 60-годдзя

Сябра!З слаўным юбілеем
Цябе мы віншуем!
І за ўсё,што ты зрабіў,
Грамату даруем!
Мы знаёмы так даўно,
Што раднёю сталі.
Каб шчаслівым быў,здаровым,
Заўсёды жадалі!
Многа сцежак пратаптаў,
Шмат напрацаваўся.
Каб і далей па жыцці
Ішоў , не здаваўся!
Побач верныя сябры,
Маці,жонка,дочкі,
На цябе глядзяць з любоўю
Ўнучачак вочкі.
Ты не здрадзіў сваім марам,
Быў заўжды сумленным,
І завод,які ўзначаліў,
На шляху ён верным.
60-гэта не край,
Гэта паўдарогі,
Ні аб чым ты не журыся,
Пакуль носяць ногі!
І яшчэ ты папрацуеш,
А дадуць адстаўку-
Бяры ў рукі свае вуды,
Хадзі на рыбалку.
Будзь бадзёрым і вясёлым,
Каб праз доўгія гады
Польку з праўнукам ты станчыў,
Быццам зноўку малады!
60-не так і многа,
Жыць-яно не шкодзіць,
Хай няшчасці і хваробы
Цябе абыходзяць!
З Нараджэннем,слаўны сябра!
Мы дабра жадаем!
За цябе і за ўсіх нас
Чарку падымаем!
     28 ліпеня.Шэін Уладзімір Фёдаравіч.
           г.Рэчыца


Рецензии