Выбачай...

Родная мова -
Роднае слова,
Родны край…
Як сэрцу міла,
І то не дзіва.
Выбачай,

Што не кахаем,
Не зберагаем,
Як дзяды,
Цябе ў думках,
Цябе ў словах,
Ад бяды.

Не знікні раптам
За паваротам
Перамен,
Сагрэй любоўю,
Сваей пяшчотай,
Нас узамен.


Рецензии