Восень

Адшчыравау кастрычнiк. Лiстапад
Зрывае з дрэу апошняе адзенне.
I шэрыя ляжаць мiж яблынь ценi.
I плача пад дажджом змарнелы сад.

I плача пад дажджом змарнелы сад.
Галiнкi да зямлi схiляе нiзка.
I неба нахiлiлася. Так блiзка,
Што хочацца штурхнуць яго назад.

Мне так карцiць, штурхнуць яго туды,
Дзе зоркi пахавалiся, як дзецi.
Зрывае лiсце з дрэу халодны вецер,-
Кастрычнiка апошнiя сляды.


Рецензии
Валодзя,прачытала яшчэ раз.Так шчыра і кранальна,так шчымліва і вобразна!ДАЛЕЙШЫХ ТАБЕ ПОСПЕХАЎ І НАТХНЕННЯ.Бачыла,што ты заходзіў на маю старонку.Дзякуй. З цяплом Я.Д.

Ядвига Довнар   19.02.2016 18:44     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.