Начныя кастры

Пагрэемся і памаўчым
Ля вогнішча памяці вечнай,
Дзе ззяе касцёр уначы,
І шляхам адсвечвае Млечным.

Ах, колькі было ля кастроў
Размоваў і песень шчымлівых!--
Там думак цвіло хараство,
Там грэліся думак хвіліны.

Жыццё, бы яскравы агонь,
Што думкі ўспамінамі лечыць.
Там шчасце спачыць прылягло,
Нібыта дзіцятка ля печы.

Кастры нас вяртаюць туды,
Дзе памяць выношвае думкі,
Дзе думак прастор малады
Да неба працягвае рукі.


Рецензии