Пакуль я веру

Прыйшла на  месца першага спаткання.
Пануе восень там, а не вясна.
Пануе вечар мой. І так далёка ранне.
І я -- адна. І я -- зусім адна.

Прыйшла ў самоце да святога храма,
А выйшла -- з промнем Божага святла.
Я -- не  адна, пакуль жывая мама,
Пакуль я веру. Значыць, аджыла,

Адтаяла душа ў любові Божай,
У клопатах штодзённых пра дзяцей.
А вера крыж мне несці дапаможа.
Кажу сабе рашуча: "Стань мацней!"


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →