Вяночак шчасця

Звіваеш ты вяночак свой бліскуча
З тых кветак, што рассыпалі лугі,
А мовай нашай роднай, мілагучнай
Перапаўняеш рэчак берагі!
Эпітэты бруяцца і струменяць,
І рыфмы не спыняюць сваю плынь,
З крынічкі невялічкай, тым не меней,
"Вяночак шчасця" лёгка твой паплыў.
Хоць шчасця таго мройнага прывіды
Настойліва шукала па жыцці,
А давялося ў родных краявідах
І шчасце і паэзію знайсці!
Няхай заўжды спрыяе так прырода,
І сілы творчыя табе дае,
Квітнее твой вяночак год за годам,
І сэрца пранікнёна хай пяе!

Снежань, 2013    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Р.Рэўтовіч на прэзентацыі зборніка "Вяночак шчасця"

 


Рецензии
Молодец, замечательно. Спасибо, что посещаешь мою страничку. Удачи!

Людмила Круглик 2   07.02.2016 17:34     Заявить о нарушении