Арынка

Чуць над борам сонца узнялась
Асвяцiушы лес i поле,
А Арынка ужо стаяла
Усхваляваная у школе.

Сёння першы дзень заняткау -
Першы дзень Арынка у школе,
I вядома, што парадкау
Тых не бачыла нiколi.

Тут усё не так, як дома,
Альба дзе у дзiцячым садзе
I Арынцы не вядома,
Што рабiць i як тут ладзiць.

Вось старэйшы брацiк Вася,
Той дык смела адчувае, -
Бо вядома - у трэцiм класе
Ён усiх дзяцей тут знае.

Нават знае дзядзю Косцю,
Што з званком у школе ходзiць.
Кажа, што хадзiу у госцi
Да яго у мiнулым годзе.

Ды такiх, як Вася многа
у Арынкi на прымеце,
Што у дырэктара самога
Пабывалi у кабiнеце.

Шмат цiкавага у школе
Перабачыла Арынка, -
Спадабалicя найболi
Ёй прыгожыя карцiнкi.

Намалёваны былi там
I лясы,лугi i рэчка,
I палi з паспелым жытам,
I квiтнеючая грэчка.

А далей звяры: лiciцы,
Медзвядзi, сланы, вярблюды,
I вавёркi i лiciцы
Птушкi розныя - усюды.

Ды i як жа усё прыгожа,
Нi дасi таму i веры, -
На сапраудашнiх пахожы,
Толькi меншыя размерам.

Вельmi доуга i уварта
Разглядала iх Арынка,
Каб разгледзiць лепш - на парту,
Яна узлезла на хвiлiнку.

I як раз не тое лiха
Раптам дзьверы адчынiлicь,
I у классе стала цiха
Бо настаунiца з'явiлась.

Не стрымауся хлопчык нейкi, -
Да Арынка у абразе:
"Злазь, Ярынка, ты з скамейкi,
Бач, настаунiца у классе".

I Арынка паглядзела
У гэты момант неяк строга
Стала злазiць, - паляцела,
Не стрымаушысь на падлогу.

I заплакала ад гора,
Не таму, што ёсць дакора,
Непрыемнасць заiмела:-

"Каб я ведала - нiколi
Не глядзела б на карцiнкi,
I не буду лазаць болей" -
Горна плакала Арынка.

Дзе-б не былi вучнi: у класе,
Цi там дома, цi на людзях,
Трэба ведаць у кожным разе, -
Яны прыклад ёсць усюды.

Проста, ласкава i стройна,
Нiбы з кнiжкi, без аглядкi_
Анастасiя Пятроуна
Гаварыла пра парадкi.

I здавалася з хвiлiнку,
Усяго урок цягнууся,
Аж злавалася Арынка,
Што так хутка ён мiнууся.

"Неяк бачна раззславауся
Дзядзя Косця, безумоуна, -
Пазванiу i не спытауся
Анастасii Пятроуны.

Нейкi дзiуны гэты дзяздзька,
Колькi год ужо у школе,
А не ведае парадку,
Не спытаецца нiколi".

Разважала так Арынка,
пра учынак дзядзькi Коcцi.
Толькi у гэтую ж хвiлiну
Пазванiлi зноу чагосцi.

I як раз з званком тым роуна,
Як бы трэба так, цi знала,
Анастасiя Пятроуна
Знова гутарку пачала.

Гаварыла, каб вучыцца
Нам выключна на "выдатна"
Дык патрэбна не лянiцца,
Выпауняць урок дакладна.


Рецензии