Каханне гэта...
Каханне — гэта чай з лімонам
І напамін пра цёплы шалік.
І дотык выпадкова-сонны
Пяшчотных вуснаў: суцяшальны,
Ласкавы рух душы насустрач.
І мармытанне: "Усё будзе..."
І валасоў духмяных футра.
Інадзвычайна цёплы студзень...
Свидетельство о публикации №116020710912