Люты Пастэрнак

Пераклад (недакладны) на беларускую мову знакамітага верша Барыса Пастэрнака.


        Февраль. Достать чернил и плакать!
        Писать о феврале навзрыд,
        Пока грохочущая слякоть
        Весною черною горит.

        Достать пролетку. За шесть гривен,
        Чрез благовест, чрез клик колес,
        Перенестись туда, где ливень
        Еще шумней чернил и слез.

        Где, как обугленные груши,
        С деревьев тысячи грачей
        Сорвутся в лужи и обрушат
        Сухую грусть на дно очей.

        Под ней проталины чернеют,
        И ветер криками изрыт,
        И чем случайней, тем вернее
        Слагаются стихи навзрыд.

        1912

Як люты румзае чарнілам!
Праз вейкі слотаю з вачэй
Раве. А праз распіл астылы
Вясна чарноццем працячэ,

Заглушыць злеваю гармідар
Слёз, золі, ветраў і чарніл.
Я шэсць грашэй на брычку выдаў
Званы ды колы абнавіў,

Каб рушыць перазвон напеваў,
Гракоў гарлаты прысак-тлум
Абтрусіўшы, бы дзічкі з дрэваў,
Змясці з павек прасохлы сум,

Калужынаў распляскаць жылкі,
Масціць паветраную гаць,
Праз выпадковыя памылкі
Заўзята верш лямантаваць.


Варыянт Лаззаро:
http://www.stihi.ru/2015/02/11/692


Рецензии
Цікава.Самабытна.

Але яшчэ цікавей было б, каб сам Пастарнак расклаў веерам шмат перакладаў і выбраў бы свой, найбліжэйшы арыгіналу, варыянт.

Цікавая гульня -пераклады.))

Лаззаро   06.02.2016 23:41     Заявить о нарушении
Не рэўнуйце, не люблю.
)))

Ольга Маро   07.02.2016 11:49   Заявить о нарушении
К кому???

Лаззаро   07.02.2016 15:04   Заявить о нарушении
К Пастернаку. А к кому ещё? (оглядывается)

Ольга Маро   07.02.2016 16:09   Заявить о нарушении
Неееее...)))) Пастернак - он всехний.))))

Лаззаро   07.02.2016 16:38   Заявить о нарушении
Дык. Я ж говорю. ))))

Ольга Маро   07.02.2016 17:01   Заявить о нарушении
Вольга, добра, але вельмі вольна, не зусім дакладна. Усё роўна - ДОБРА!

Махнач Сергей Юрьевсын   07.02.2016 23:48   Заявить о нарушении
Буду старацца лепей наступным разам.
Чаму пародыю Кабердзіна ніхто не зацэніў? ))))
http://www.stihi.ru/2016/02/06/12530

Ольга Маро   08.02.2016 00:13   Заявить о нарушении
Я бачыу, але не зацэнiу)))

Махнач Сергей Юрьевсын   08.02.2016 10:46   Заявить о нарушении
У цябе дрэннае пачуццё гумару, відавочна.

Ольга Маро   08.02.2016 11:26   Заявить о нарушении
Я словау некаторых ягоных не разумею (як i твпiх) )))

Махнач Сергей Юрьевсын   08.02.2016 19:19   Заявить о нарушении
Што гэта за твінпікс у дужках?
Не разумей далей.
Я не настойваю.

Ольга Маро   08.02.2016 19:35   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.